Тыдзень у Вёсцы - гэта шырокафарматны фестываль з назвай «Карпавічскія Сустрэчы», які збірае аматараў народнай творчасці і аўтарскай песні, ініцыятараў стварэння радавых маёнткаў, навукоўцаў, фермераў і прадпрымальнікаў, фрылансераў, айцішнікаў, даўншыфцераў, прадстаўнікоў беларускай улады і апазіцыі, гасцей з Еўрасаюза. Мэтa Фестывалю: Сямейны адпачынак, развіццё мясцовага турызму, падтрымка жыццёвасці беларускіх вёсак, наданне новых імпульсаў для адраджэння розных відаў аўтэнтычнай культуры, прыцягнення інвестыцыйнай ўвагі да паміраючай спадчыны . Тыдзень у Вёсцы адбудзецца з 19 па 26 жніўня 2017 года. Гомельская вобласць, Светлагорскі раён, Асташкавічскі С/С, в. Карпавічы Ніжэй прыводзіцца прыблізны каляндар «Карпавічскіх Сустрэч»
Cубота 19.08 Ранак знаёмства, заезд і размяшчэння тыднёвых удзельнікаў пленэра «Карпавічская Пастараль» Прэзентацыя ўдзельнікаў. Свята «Яблачны Спас». Прывітальны вечар для гасцей фестывалю. Вогнішча з бардамі. Нядзеля 20.08 «Грыбны дождж»- спаборнiцтва па збору грыбоў. Канферэнцыя ТРВЗ- тэорыя рашэння вынаходніцкіх задач і навуковае супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі в. Карпавичы. Адборачны Тур старт-ап праектаў для сельскай мясцовасці. Вечар, прысвечаны аўтэнтычнай культуры Беларусі. Панядзелак 21.08 Агародная і гаспадарчая талака. Пермакультура лянівага, прыроднага, арганічнага земляробства. Майстэрні ландшафтнага дызайну, архітэктуры, рамёстваў. Клубная талака. Вогнішча з бардамі. Aўторак 22.08 Семінар: «Беларускі народны каляндар». Знаёмства з формамі духоўнага жыцця нацыі, сістэмай святаў, абрадаў, гульняў, ігрышчаў, пэўных дзён, забаронаў, якія замацаваны ў побыце і фальклоры беларусаў. Каляндар з'яўляецца арыенцірам пры выкананні сельскагаспадарчых работ і адпачынку ў гадавым, сезонным, і месячным цыклах. Удзел у народным каляндарным абрадзе. Фальклорныя спевы. Cерада 23.08 Наведванне аграгарадка «Асташкавічы». Сустрэча з прадстаўнікамі ўлады і дэпутацкага корпуса па абмеркаванні праблем жыцця ў вёсцы, развіццю фермерскіх гаспадарак і моладзевых рухаў. Крыніцы фінансавання ад міжнароднай супольнасці для мясцовых ініцыятыў. Вогнішча з бардамі. Чацвер 24.08 Пасля дожджыку ў чацвер - вольны дзень па прапановам удзельнікаў… Мясцовая талака. Робім замовы на добры лад жыцця для ўсіх жадаючых. Замоўныя тэксты будуць пададзены з захаваннем асаблівасцей мясцовай гаворкі з магічным рытуалам ва урочышчы «5 Дубоў». Вячэрні канцэрт. Пятніца 25.08 Дзень беларускай свядомасці. Выстава ручнiкоў i сялянскага строю адзення. Фолькдыскатэка для моладзі «КарпаГалівуд» Cубота 26.08 Суботні базар арганічнай прадукцыі ад фермераў і дачнікаў Беларусі. Продаж насення раянаваных гатункаў ад навуковых арганізацый Беларусі. Прэзентацыя праекта «Дурніца». Дзіцячы канцэрт і ўзнагароджанне ўдзельнікаў за адраджэнне нацыянальнай спадчыны сельскіх тэрыторый Беларусі. Святочнае застолле з чаркай, шкваркай і падарункамі ад спонсараў з США: "Крупнік па барску!"
0 Комментарии
|
Дорогой АвторПоделись своим опытом выращивания органики. АрхивыКатегории |